Курс даляра ЗША застаўся на адзнацы 3.017 рублёў

Источник материала:  
25.06.2010 15:48 — Новости Экономики

Курс даляра ЗША па выніках біржавых таргоў, якія адбыліся 25 чэрвеня, не змяніўся і склаў 3.017 рублёў.

Паводле звестак Беларускай валютна‑фондавай біржы, у таргах доларам удзельнічалі 26 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 30 млн. 842 тыс. (попыт — 30 млн. 842 тыс., прапанова — 6 млн. 536 тыс.).

У таргах расійскім рублём удзельнічалі 24 банкі. Курс знізіўся на 0,20 рубля да 97,08 рубля. Аб’ём таргоў склаў 410 млн. 584 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 297 млн. 933 тыс., прапанова — 410 млн. 584 тыс.).

У таргах еўра ўзялі ўдзел 24 банкі. Аб’ём здзелак склаў 7 млн. 432 тыс. (попыт — 7 млн. 439 тыс., прапанова — 4 млн. 647 тыс.), а курс вырас на 8 рублёў да адзнакі 3.722 рубля за еўра.

На 2010 год калідор ваганняў курса беларускага рубля ў дачыненні да кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.


Аляксей Арэшка, БелаПАН.

←Беларусь может отказаться от венесуэльской нефти

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика