Еўракамісія аштрафавала 17 вытворцаў сантэхнікі на 622 млн еўра

Источник материала:  
24.06.2010 14:04 — Новости Экономики

Еўракамісія аштрафавала 17 вытворцаў сантэхнікі на 622 млн еўра за стварэнне картэля і змову ў дачыненні да іх цэнавай палітыкі, паведамляе BBC.

Мэтай створанага на 12 гадоў картэля было рэгуляванне цэнаў на рынку ваннаў, ракавінаў і водаправодных кранаў у Германіі, Аўстрыі, Італіі, Бельгіі, Францыі і Нідэрландах.

Еўракамісія назвала дадзеную практыку кампаній «сур’ёзным парушэннем правілаў канкурэнцыі Еўрасаюза».

Тым не менш, ЕК наклала штраф на кампаніі не з мэтай зрабіць іх няздольнымі да вядзення бізнэсу. Таму штраф быў паніжаны для пяці кампаній да ўзроўню, адпаведнага іх фінансаваму становішчу, а адна кампанія, італьянская Masco, была вызваленая ад выплаты штрафу, таму што яна першай паведаміла пра існаванне картэля.

У спіс аштрафаваных трапілі такія кампаніі, як амерыканская Ideal Standard (ёй давядзецца заплаціць самы буйны штраф — 326 млн еўра), Artweger, Cisal, Dornbracht, Duravit, Duscholux, Grohe, Hansa, Kludi, Mamoli, Masco, RAF, Roca, Sanitec, Teorema, Villeroy & Boch і Zucchetti.


afn.by

←С момента нового газового ультиматума прошло три часа. Реакции нет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика