Аб’ёмы паставак расійскага газу цераз Беларусь у Літву поўнасцю адноўленыя

Источник материала:  
24.06.2010 15:00 — Новости Экономики

Пра гэта паведаміла прэс‑сакратар літоўскага прадпрыемства па транспарціроўцы і пастаўках газу Lietuvos dujos Сігіта Пятрыканітэ‑Юркунене.

23 чэрвеня, з‑за газавага канфлікту паміж Беларуссю і Расіяй, падача газу ў Літву была скарочана больш чым на 40%.

Паводле слоў прэс‑сакратара, апошнія некалькі гадзін вялося аднаўленне аб’ёмаў паставак, і на гэты момант газ падаецца ў звычайным рэжыме.

«У сувязі з гэтым адпала неабходнасць пераарыентацыі паставак цераз Латвію, аднак літоўская і латышская газатранспартныя кампаніі гатовыя на гэта ў любы момант», — сказала Пятрыканітэ‑Юркунене.

Яна зазначыла, што пастаўкі газу поўнасцю адноўленыя як для Літвы, гэтак і транзітам у Калінінградскую вобласць Расіі. Аб аднаўленні нармальнага рэжыму транзіту газу праінфармавана кіраўніцтва Літвы і ЕС.

Як паведамлялася раней, раніцай 24 чэрвеня кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер паведаміў прэм’ер‑міністру РФ Уладзіміру Пуціну, што скарачэнне аб’ёмаў паставак прыроднага газу ў Еўропу цераз Беларусь дасягнула 20% з‑за несанкцыянаванага адбору беларускім бокам.

23 чэрвеня еўракамісар па пытаннях энергетыкі Гюнтэр Этынгер заявіў журналістам у Бруселі, што скарачэнне паставак газу ў Літву — «праблема не проста адной з краін Еўрасаюза, гэта ўдар па ўсім ЕС». Ён заклікаў Маскву і Мінск паважаць уласныя абавязацельствы перад Еўропай. Іх праблемы «не павінны быць праблемай» ЕС, падкрэсліў еўракамісар.


Марына Носава, БелаПАН.

←Компания из Абу-Даби купила часть крупнейшего банка Италии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика