Газ для насельніцтва пакуль даражэць не будзе

Источник материала:  
24.06.2010 13:51 — Новости Экономики
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў дырэктар Дэпартамента цэнавой палітыкі Міністэрства эканомікі Ігар Фамін.

Па яго словах, існуе верагоднасць падаражэння расійскага газу, аднак кошт яго для беларусаў не ўзрасце.

"Вы ведаеце, кошт на газ для грамадзян, а гэта жыллёва-камунальная паслуга, вызначаецца ўрадам па ўзгадненні з прэзідэнтам. І такое пытанне - павышэння цэн на газ для насельніцтва – пакуль не разглядалася", - заявіў сп. Фамін.

Гэта значыць, пакуль што газ для насельніцтва будзе пастаўляцца па ранейшых коштах. 

←Минск требует от Москвы полностью погасить задолженность за транзит газа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика