Рэальная зарплата ў маі павялічылася амаль на 3%
паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
У студзені—мае 2010 года ў параўнанні з такім жа перыядам 2009 года рэальная зарплата ўзрасла на 6,9%.
Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў у Беларусі ў маі гэтага года склала 1 млн. 158,4 рублёў і ў параўнанні з красавіком павялічылася на 3,7% (або 41,6 тыс. рублёў), паведамляе Белстат.
На прамысловых прадпрыемствах сярэдняя зарплата ў маі складала 1 млн. 298,7 тыс. рублёў, у будаўнічых арганізацыях — 1 млн. 565,4 тыс., на прадпрыемствах транспарту — 1 млн. 422,6 тыс., у арганізацыях сельскай гаспадаркі — 799,8 тыс., гандлю і грамадскага харчавання — 1 млн. 20,1 тыс. рублёў. Работнікі ўстаноў аховы здароўя ў маі зарабілі ў сярэднім 855,2 тыс., устаноў адукацыі — 768,9 тыс. рублёў.
Максімальны памер сярэдняй зарплаты ў маі па галінах быў зафіксаваны ў работнікаў навукі і навуковага суправаджэння (1 млн. 565 тыс. рублёў), мінімальны — у работнікаў сферы сацзабеспячэння (648 тыс.).
У рэгіёнах максімальны памер сярэдняй зарплаты ў маі адзначаўся ў Мінску (1 млн. 514,4 тыс. рублёў), мінімальны — у Магілёўскай вобласці (1 млн. 31,9 тыс.). У Брэсцкай вобласці сярэдняя зарплата склала 1 млн. 33,4 тыс. рублёў, Гомельскай — 1 млн. 100,6 тыс., Гродзенскай — 1 млн. 58,7 тыс., Мінскай — 1 млн. 132 тыс., Віцебскай — 1 млн. 36,7 тыс. рублёў.
БелаПАН