Украіна гатовая пастаўляць газ у Еўропу замест Беларусі

Источник материала:  
21.06.2010 11:37 — Новости Экономики
Украіна гатовая павялічыць транзіт расійскага газу ў Еўропу пры магчымых праблемах з яго пастаўкай праз Беларусь. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на крыніцу ва ўкраінскім урадзе.

Так, кампанія «Укртрансгаз» 17 чэрвеня атрымала запыт на адпрацоўку альтэрнатыўных варыянтаў паставак газу «Газпрам экспарту» (даччыная кампанія ААТ «Газпрам»).

Чакаецца, што скарачэнне паставак газу праз Беларусь складзе мінімум 6 млн кубаметраў у суткі. «Укртрансгаз» будзе праводзіць аператыўныя нарады па сітуацыі з транзітам газу кожныя дзве гадзіны.

Нагадаем, «Газпрам» сёння зранку абвясціў, што а

бмяжоўвае пастаўкі газу ў Беларусь на 15%. Далей гэты аб’ём можа быць павялічаны да 85%.
Еўрарадыё

←Золотой пистолетик

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика