Краіна цукру

Источник материала:  
21.06.2010 10:46 — Новости Экономики
Выпуск цукру ў Беларусі ў студзені—маі 2010 года павялічыўся на 64% да паказчыка аналагічнага перыяду мінулага года і склаў 266,1 тыс. тон,

паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Запасы цукру на 1 чэрвеня — 168,3 тыс. тон,

што ў 3,2 разу перавышае сярэднямесячны аб’ём вытворчасці прадукцыі. Разам з тым запасы зніжаюцца.

У параўнанні з 1 мая яны паменшыліся на 27,1%.

Як паведамілі ў прэс‑службе канцэрна «Белдзяржхарчпрам», у студзені—красавіку было экспартавана 153,9 тыс. тон цукру (на 89,2% больш) на 117,1 млн. долараў (амаль у тры разы больш), у тым ліку ў Расію — 68,4 тыс. тон. Цукар пастаўляўся таксама ва Узбекістан, Латвію, Кыргызстан, Грузію, Туркменістан, Казахстан, Таджыкістан, ЗША.


Марына Носава, БелаПАН.

←Газ перекрыт

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика