Кітай можа даць Беларусі крэдыт у 15 млрд даляраў
які з’яўляецца сустаршынём беларуска‑кітайскай камісіі па гандлёва‑эканамічным супрацоўніцтве, на сустрэчы з афіцыйнай дэлегацыяй Пекіна на чале з мэрам Го Цзыньлунам. Перамовы прайшлі ў Мінгарвыканкаме з удзелам в.а. старшыні гарвыканкама Мікалая Ладуцькі.
«Па дамоўленасці на ўзроўні кіраўнікоў дзвюх краін сёння разглядаецца пытанне рэалізацыі больш за $15 млрд. крэдыту, які дасць Кітай,
у тым ліку $1 млрд. — на льготных умовах»,— сказаў Зянон Ломаць, удакладніўшы, што рашэнне аб пераліку інвестыцыйных праектаў пад гэтыя крэдыты плануецца прыняць у бліжэйшы час.
У той жа час, па яго словах, на разглядзе ва ўрадзе Беларусі знаходзіцца больш за 100 інвестпраектаў. І ў кітайскіх бізнесменаў ёсць магчымасць паўдзельнічаць у іх. Пры гэтым Зянон Ломаць заклікаў кітайскіх бізнесменаў ўкладваць сродкі не толькі ў развіццё беларускай сталіцы, але і рэгіёнаў.
Аксана Шыкуць, БЕЛТА