«Газпром» пагражае скараціць пастаўкі газу ў Беларусь на 85%
17.06.2010 21:37
—
Новости Экономики
Пра гэта заявіў кіраўнік холдынгу Аляксей Мілер на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме.
«Улічваючы кошт пастаўленага ў чэрвені газу і велічыню доўгу -- 192 мільёны даляраў, вызначана, што абмежаванне складзе 85% ад планавага аб"ёму паставак газу ў Беларусь. Астатнія 15% дазволяць Беларусі падтрымліваць газатранспартную сістэму ў працоўным стане да поўнай кампенсацыі назапашанай запазычанасці», -- сказаў ён.
Ягоныя словы цытуюць інфармацыйныя агенцтвы.
Мікола Бугай