У студзені—красавіку Беларусь скараціла імпарт нафты на 41%
16.06.2010 11:36
—
Новости Экономики
У студзені—красавіку 2010 года Беларусь скараціла імпарт расійскай нафты на 41% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам, паведамляе Белстат.
За чатыры месяцы было ўвезена 4 млн. 187,9 тысяч тон. Сярэдняя цана адной тоны імпартаванай нафты вырасла ў параўнанні з 2009 годам на 57,2% і склала па выніках чатырох месяцаў 399 даляраў.
У студзені—красавіку таксама скараціўся імпарт і экспарт нафтапрадуктаў. У гэты перыяд Беларусь імпартавала 195,9 тысяч тон нафтапрадуктаў (падзенне на 85,4% да аналагічнага леташняга перыяду), экспартавала 3 млн. 72,2 тысячы тон (падзенне на 38,4%).
Сярэдняя цана экспарту тоны нафтапрадуктаў вырасла на 55,6% (да 570 даляраў за тону), сярэдняя цана імпарту — на 130,6% (596 даляраў).
Андрэй Кажамякін, БелаПАН