Беларусь плануе да восені 2010 года аднавіць больш цесныя кантакты з МВФ

Источник материала:  
15.06.2010 15:39 — Новости Экономики

Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец.

Мы дамовіліся, што вернемся да больш цесных кантактаў з МВФ да восені гэтага года па выніках таго, як будзе выглядаць эканоміка краіны за 8 месяцаў», — сказаў міністр.

Андрэй Харкавец падкрэсліў, што

«сёння няма неабходнасці ў экстранным фінансаванні эканомікі краіны».

Паводле яго слоў, новая праграма супрацоўніцтва з Міжнародным валютным фондам, «безумоўна, патрэбна, перш за ўсё тады, калі ёсць сур’ёзны макраэканамічны разрыў». Ранейшая праграма з МВФ рэалізавана, асноўныя пазіцыі пройдзены паспяхова. Сёння галоўнае — выканаць усе дасягнутыя раней дамоўленасці.

Што датычыцца тэхнічнага супрацоўніцтва з МВФ, то ў гэтым сегменце Беларусь наогул не спыняла адносін. «Мы сёння вельмі інтэнсіўна працуем у гэтай частцы супрацоўніцтва», — падкрэсліў міністр.


БЕЛТА

←Почему Беларусь ищет торговых партнеров за океаном?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика