Стаўка рэфінансавання пакуль паніжацца не будзе
15.06.2010 11:13
—
Новости Экономики
Кіраўніцтва Нацбанка пакуль не разглядае пытанне аб зніжэнні ставак рэфінансавання найбліжэйшым часам. Пра гэта 15 чэрвеня ў Мінску паведаміў журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Пры гэтым ён зазначыў, што да канца года стаўка рэфінансавання будзе змяняцца ў адпаведнасці з асноўнымі кірункамі грашова‑крэдытнай палітыкі, зацверджанай на 2010 год. Вызначаны калідор — 9—12%, нагадаў Пракаповіч. «У залежнасці ад узроўню інфляцыі стаўка будзе далей зніжацца», — сказаў кіраўнік Нацбанка.
Цяпер стаўка рэфінансавання ўстаноўлена на ўзроўні 12%.На працягу гэтага года яна зніжалася тройчы: у лютым, красавіку і маі, у цэлым з 13,5 да 12%.
Аляксей Арэшка, БелаПАН