Інфляцыя ў Беларусі ў маі склала 0,8%
11.06.2010 12:57
—
Новости Экономики
Інфляцыя ў Беларусі ў студзені — маі склала 4% супраць 6,9% за аналагічны перыяд мінулага года, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У маі 2010 года інфляцыя склалася на ўзроўні 0,8%.
Нагадаем, у цэлым на 2010 год інфляцыя запланавана ў межах 8‑10%.
Індэкс цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі ў маі 2010 года ў параўнанні з красавіком 2010 года склаў 101,1 % (у тым ліку на інвестыцыйныя тавары — 100,9%, прамежкавыя тавары — 101,1%, спажывецкія тавары — 101,1%, у параўнанні са снежнем 2009 года — 107,7%.
Індэкс цэн на будаўніча‑мантажныя работы ў маі ў параўнанні з красавіком 2010 года склаўся на ўзроўні 101,2%, са снежнем 2009 года — 106,8 %.
БЕЛТА