ТАА

Источник материала:  
11.06.2010 11:36 — Новости Экономики

ТАА «Беларуснафта‑Украіна» будзе створана на тэрыторыі Украіны па ініцыятыве ВА «Беларуснафта». Яно ўнясе грашовы ўклад у памеры $200 тыс. у статутны капітал новага прадпрыемства. Такое рашэнне зацверджана пастановай Савета Міністраў №888.

ТАА «Беларуснафта‑Украіна» ствараецца ў мэтах нарошчвання аб’ёмаў экспарту нафтапрадуктаў вытворчасці беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў, а таксама атрымання дадатковага прыбытку ад экспарту нафтапрадуктаў. Акрамя таго, плануецца набыццё сеткі аўтазаправачных станцый для арганізацыі рознічнага гандлю нафтапрадуктамі на тэрыторыі Украіны.

Дзяржаўнае вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» — вядучае нафтавае прадпрыемства ў Беларусі, якое працуе ў сферы нафтаздабычы больш за 40 гадоў. Асноўныя напрамкі яго дзейнасці — здабыча нафты і газу, нафтавы сэрвіс, перапрацоўка вуглевадароднай сыравіны, вытворчая навука, машынабудаванне, рэалізацыя прадуктаў перапрацоўкі нафты і газу ўнутры краіны і за яе межамі. Геаграфія вытворчай дзейнасці прадпрыемства пастаянна пашыраецца. ВА супрацоўнічае з нацыянальнымі нафтавымі кампаніямі Венесуэлы і Ірана, вядучымі нафтавымі прадпрыемствамі Расіі.

У склад ВА «Беларуснафта» ўваходзяць газаперапрацоўчы завод, галіновы навукова‑даследчы інстытут, увесь спектр высокатэхналагічных сэрвісных падраздзяленняў. ВА «Беларуснафта» мае буйнейшыя ў рэспубліцы рэзервуарны і спецыяльны транспартны паркі, у яго актыве больш як 60 працэнтаў усяго аўтазаправачнага комплексу Беларусі.


БЕЛТА

←Беларусь будет настаивать на отмене пошлин на нефть и нефтепродукты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика