Даляр — 3.015, еўра — 3 599

Источник материала:  
07.06.2010 13:42 — Новости Экономики
Курс даляра ЗША паводле вынікаў біржавых таргоў 7 чэрвеня вырас на 5 рублёў і склаў 3.015 рублёў, што з’яўляецца новым гістарычным максімумам кошту амерыканскай валюты.

Папярэдні быў зафіксаваны паводле вынікаў біржавых таргоў 4 чэрвеня.

Згодна са звесткамі Беларускай валютна‑фондавай біржы, у таргах далярам удзельнічалі 23 банкі. Аб’ём здзелак склаў 46 млн. 595 тыс. (попыт — 48 млн. 337 тыс., прапанова — 46 млн. 595 тыс.).

У таргах расійскім рублём удзельнічала 26 банкаў. Курс знізіўся на 2,01 рубля да 94,87 рубля. Аб’ём таргоў склаў 302 млн. 297 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 225 млн. 585 тыс., прапанова — 302 млн. 297 тыс.).

У таргах еўра ўдзельнічалі 25 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 14 млн. 949 тыс. (попыт — 7 млн. 239 тыс., прапанова — 14 млн. 949 тыс.), а курс знізіўся на 66 рублёў да 3.599 рублёў.

Адносна валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель умацаваўся на 1,25% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.009,72 рубля супраць 1.022,49 рубля днём раней.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка ўмацаваўся на 2,56%. Пры гэтым да даляра ЗША курс знізіўся на 5,31%, да расійскага рубля — на 0,22%, да еўра — умацаваўся на 12,35%. На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля адносна кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.


Аляксей Арэшка, БелаПАН

←Общественно-консультативный совет при Администрации президента Беларуси 9 июня обсудит проект Директивы №4

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика