Эканоміка Венгрыі абваліцца ўслед за грэчаскай?

Источник материала:  
07.06.2010 09:37 — Новости Экономики

Еўрапейскія фондавыя індэксы апускаюцца ўсё ніжэй пасля таго, як улады краіны заявілі аб магчымасці паўтарэння ў Венгрыі пазыковага крызісу, аналагічнага грэчаскаму.

Па словах прадстаўніка прэм’ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана, «папярэдні сацыялістычны ўрад пастаянна фальсіфікаваў дадзеныя пра стан эканомікі краіны», як гэта адбывалася ў Грэцыі.

«У Грэцыі момант ісціны ўжо наступіў, Венгрыі гэта яшчэ трэба будзе перажыць», —

заявіў ён.

Пасля такіх паведамленная курс венгерскага форынта рухнуў у дачыненні да еўра на 5,6%. А курс еўрапейскай валюты, у сваю чаргу, зноў абнавіў мінімум з 2006 года і ўпаў ніжэй за адзнаку $1,2 даляра.

Па стане на раніцу панядзелка суадносіны еўра і даляра складаюць ужо 1,193.
ЯВ

←Кто в Беларуси уже получает зарплату 500 долларов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика