Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў Мытнага саюза прызначаная на 5 ліпеня ў Астане

Источник материала:  
03.06.2010 13:44 — Новости Экономики
Пасяджэнне Міждзяржсавета ЕўрАзЭС (вышэйшага органа Мытнага саюза) на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў намечана на 5 ліпеня ў Астане. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні Камісіі Мытнага саюза, апублікаваным на яе афіцыйным сайце.

Плануецца, што на сустрэчы ў Астане бакі абмяркуюць стварэнне адзінай мытнай тэрыторыі Мытнага саюза ў рамках ЕўрАзЭС і выкананне плана дзеянняў па фарміраванню Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстана і Расіі.

Запланавана таксама прыняцце шэрага дакументаў Мытнага саюза: дагавора аб асноўных прынцыпах крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні мытнага заканадаўства Мытнага саюза і дзяржаў — членаў Мытнага саюза, пагаднення аб прававой дапамозе і ўзаемадзеянні мытных органаў па крымінальных справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэннях, дагавора аб парадку перамяшчэння фізічнымі асобамі наяўных грашовых сродкаў і (або) грашовых інструментаў праз мытную граніцу Мытнага саюза, аб тэхнічным рэгуляванні ў Мытным саюзе.

Акрамя таго, намечана разгледзець пытанне аб экспартным кантролі дзяржаў — членаў Мытнага саюза, праект каштарысу расходаў камісіі на 2011 год і справаздачу аб выкананні каштарысу ў 2009 годзе.‑0‑


БЕЛТА

←Интересы Беларуси по привлечению инвестиций будут представлять три компании

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика