У Беларусі пакуль адсутнічае стратэгія лібералізацыі, лічыць эксперт МФК
Мерапрыемства было прысвечана праблемам бізнесу і права і арганізавана Асацыяцыяй малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
«Часам атрымліваецца, што зрабілі нейкі крок, не ўзгадніўшы з іншымі крокамі, і, здаецца, добрую справу зрабілі, але… Вось цяпер можна зарэгістраваць бізнес за адзін дзень. Але нявырашанай застаецца праблема ліцэнзавання», — адзначыў спецыяліст. Паводле яго інфармацыі, праект указа аб ліцэнзаванні практычна ўзгоднены і павінен быць падпісаны найбліжэйшым часам.
Валерый Фадзееў сказаў, што, паводле яго звестак, у бізнес‑саюзы і дзяржорганы 2 чэрвеня паступіў ліст з Міністэрства эканомікі з просьбай да 7 чэрвеня падаць прапановы аб стратэгіі стымулявання дзелавой актыўнасці ў Беларусі, скіраванай на пераадоленне манапалізму і развіццё канкурэнцыі ў эканамічных адносінах, стымуляванне прадпрымальніцкай ініцыятывы, а таксама дзяржаўнага і прыватнага партнёрства. Верагодна, гэта дакумент з’явіцца перад дырэктывай № 4, выказаў меркаванне эксперт МФК.
Паводле яго слоў, »калі ў стратэгію будуць уключаны ўсе прапановы прадпрымальніцкай супольнасці, то можна будзе на штосьці спадзявацца».
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН