Эксперт: Шувалаў прыязджаў угаворваць Беларусь выратаваць Мытны саюз

Источник материала:  
01.06.2010 18:23 — Новости Экономики
На думку эканамічнага аналітыка Сяргея Чалага, Беларусі сёння не выгадна ні ўваходзіць у Мытны саюз з Расіяй і Казахстанам, ні ісці на кампраміс з Расіяй па адчувальных для яе пытаннях. Але ўвогуле візіт віцэ-прэм'ера Расіі Ігара Шувалава ў Мінск - гэта ў пэўнай ступені перамога Беларусі. Бо ён сведчыць пра тое, што Расія пры стварэнні Мытнага саюза абысціся без Беларусі не можа:

Сяргей Чалы: "Чаму прыехаў Шувалаў, а не Сечын? Шувалаў - гэта той чалавек, які адказвае за палітычны складнік Мытнага саюза. І, фактычна, за стварэнне адзінай эканамічнай прасторы. Відавочна, што ён прыехаў ратаваць Мытны саюз, угаворваць нас усё ж увайсці ў гэты праект.

А гэта азначае, што калі Расія казала, што можа стварыць Мытны саюз без нашага ўдзелу, яна блефавала. Не будзе ён працаваць без нас, гэта немагчыма. Там узнікаюць непераадольныя юрыдычныя цяжкасці".

Разгорнутае і змястоўнае абмеркаванне таго, чаму Мытны саюз Расіі і Казахстана не можа існаваць адначасова з Саюзнай дзяржавай Расіі і Беларусі, слухайце ў эфіры Еўрарадыё і чытайце на нашым сайце заўтра, 2 чэрвеня.

←Семашко: Требование отмены Россией введенных для Беларуси нефтяных пошлин останется неизменным

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика