З пачатку года беларускі рубель узмацніўся ў дачыненні да 28 валют свету

Источник материала:  
01.06.2010 13:22 — Новости Экономики

Нацбанк ўпэўнена ўтрымлівае курс беларускага рубеля – нацыянальная валюта нават узмацнілася ў дычыненні да валютнага кошыка ў параўнанні з 31 снежня 2009 гадоў. Але на колькі працэнтаў вырасла ці апусцілася кожная асобна ўзятая валюта?

У канцы 2009 года “Наша ніва” падводзіла прамежкавыя вынікі.

Тады высветлілася, што беларускі рубель мацнейшы толькі за эфіопскі быр.

У дачыненні да астатніх 82 валют айчынныя грошы выглядалі слабейшымі. Што змянілася за пяць месяцаў?

Цяпер карціна выглядае нашмат больш аптымістычна. Беларускі рубель узмацніўся ў дачыненні да 28 валют свету.

Найбольшы рост нацыянальнай валюты зафіксаваны ў параўнанні з сербскім дынарам (16%).

Далей ідуць валюты, звязаныя з еўра, – злоты, літ і лат, зрэшты, і сам еўра. Кожны з іх апусціўся на 10-11%.

Найбліжэй да беларускай валюты трымаўся кенійскі шылінг. Рубель у параўнанні з ім вырас на 0,08%.

А вось відавочных правалаў у рубеля няма. Найвялікшае падзенне зафіксавана ў параўнанні з малайзійскім рынгітам (10%). Сярод блізкіх суседзяў варта яшчэ выдзеліць расіян. Іх грошы ўзмацніліся на 2%.

А вось да даляра ЗША і традыцыйна моцнага кітайскага юаня беларускія грошы апусціліся амаль на 5%.

З пачатку года беларускі рубель узмацніўся ў дачыненні да 28 валют свету


Яўген Васількоў

←Глава Сбербанка назвал неоправданно низкими ставки по рублевым кредитам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика