Зноў павышаюцца рознічныя цэны на цукар
31.05.2010 11:51
—
Новости Экономики
Фіксаваныя рознічныя цэны на цукар‑пясок для рэалізацыі насельніцтву 31 мая павышаюцца ў сярэднім на 5%. Адпаведную пастанову (№ 87) Міністэрства эканомікі прыняло 15 мая.
Марына Носава, БелаПАН
Як паведаміла прэс‑служба Мінэканомікі, згодна з дакументам рознічная цана на цукар‑пясок вагавы складзе 2.720 рублёў за кілаграм,
на расфасаваны ў поліэтыленавыя або папяровыя пакеты па кілаграме — 2.980 рублёў.Таксама на 5% павышана мінімальная адпускная цана цукру для рэалізацыі на прамысловую перапрацоўку.
Як растлумачыла прэс‑служба, рашэнне аб павышэнні цэн прынята «з улікам наяўных у сумежных дзяржавах больш высокіх рознічных цэн на цукар‑пясок і ў мэтах паляпшэння фінансавага стану цукраперапрацоўчых арганізацый паводле прапановы канцэрна «Белдзяржхарчпрам».
Папярэднія павышэнні цэн на цукар былі 30 сакавіка і 27 лютага — у сярэднім на 5%, да гэтага — 28 студзеня ў сярэднім на 10%.
Марына Носава, БелаПАН