Мінфін: Па сігнале арганізатараў Беларусь будзе гатова размясціць еўрабонды на працягу аднаго тыдня
«Мы гатовы да выхаду, рашэнне прынята. Пры станоўчым сігнале ад арганізатараў нам спатрэбіцца тыдзень, каб выйсці на размяшчэнне», — падкрэсліў намеснік міністра.
Пры гэтым Амарын зазначыў, што тэрміны правядзення роад‑шоу пакуль дакладна не вызначаны. Паводле яго слоў, аб’ём выпуску еўрабондаў — да 1 млрд. «Канкрэтная сума будзе вызначацца падчас падпіскі ў залежнасці ад запаўнення заявак», — сказаў намеснік міністра.
***
Еўрабонды (еўрааблігацыі) — разнавіднасць доўгатэрміновых каштоўных папер. Гэта даўгавыя абавязацельствы, што цыркулююць на рынку еўравалют. Пазычальнікамі, якія выпускаюць еўрабонды, выступаюць урады, карпарацыі, міжнародныя арганізацыі, зацікаўленыя ў атрыманні грашовых сродкаў на працяглы тэрмін (ад 7 да 40 гадоў). Размяшчаюцца еўрабонды інвестыцыйнымі і камерцыйнымі банкамі. Яны з’яўляюцца адным з найбольш надзейных фінансавых інструментаў. Таму асноўнымі іх пакупнікамі з’яўляюцца інстытуцыянальныя інвестары: страхавыя і пенсійныя фонды, інвестыцыйныя кампаніі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН