Беларусы і іспанцы шыюць аднолькавыя сукенкі, але нашы даражэй (фота)
“Скрасці модныя лякалы” на Захадзе – калісьці параіў прэзідэнт беларускім швейным фірмам. Ці прыслухаліся да такой парады?
“Я купіла сабе ў Маскве летнюю сукенку, блакітную, фірмы “Страдыварыус”. Гэта даволі вядомая іспанская фірма, але на распродажы сукенка каштавала ўсяго 600 рублёў, гэта прыкладна 60 тысяч на беларускія грошы. Прыехала ў абноўцы ў Мінск, сустрэлася з сяброўкай – а на ёй такая ж сукенка, толькі шэрая! Але лэйбл чамусьці гродзенскай “Ювіты”, ― распавяла Еўрарадыё наша слухачка Кацярына.
Яе сяброўка Марына таксама здзівілася супадзенню. Дзяўчаты параўналі ўсё: даўжыню сукенак, мадэль каўняра, гузік на ім, кішэні.
Марына: “Сукенкі абсалютна аднолькавыя, розная толькі тканіна. І этыкетка фірмы-вырабніка. Але самае крыўднае, што мая, беларуская сукенка была даражэй: я набывала яе за 100 тысяч”.