Расія заваёўвае фармацэўтычны рынак Беларусі
26.05.2010 11:57
—
Новости Экономики
Як паведамляюць «Ведамасці», расійская кампанія «Катрэн» стала саўладальнікам беларускага фармдыстриб’ютара «Дамінантфарм», выкупіўшы 51% акцый. Здзелка адбылася 19 траўня, пацвердзіў прадстаўнік беларускага боку, адмовіўшыся ад больш падрабязных каментарыяў.
Дамова ацэньваецца ў $30 мільёнаў.Абарот «Дамінантфарма» ў 2009 годзе склаў $47 мільёнаў.
Гэта ўжо трэцяя пакупка «Катрэна» у краінах СНД: у 2009 годзе ён купіў 51% казахстанскай кампаніі «Эмиці Інтэрнэйшнл», а ў 2008 годзе набыў кантрольны пакет украінскага «Вэнта ЛТД».
ЯВ, паводле «Ведомостей»