Запасы прыроднага газу на будучую зіму будуць створаны да 20 лістапада
«Прадугледжана стварэнне да 20 лістапада ААТ «Белтрансгаз» запасаў актыўнага прыроднага газу для адбору ў Асіповіцкім, Прыбугскім і Мазырскім сховішчах газу ў максімальна магчымых па тэхнічных параметрах аб’ёмах», — сказаў міністр.
Пры гэтым ён адзначыў, што фінансаванне куплі прыроднага газу прадугледжваецца за кошт уласных сродкаў ААТ «Белтрансгаз» і прыцягнення крэдытных рэсурсаў. «Запампоўванне газу праводзіцца ў адпаведнасці з графікам з улікам цэнавага фактару», — дадаў Мікалай Снапкоў.
Міністр таксама нагадаў, што вызначаны заданні па стварэнню неабходных запасаў топачнага мазуту. На 1 кастрычніка ў асноўных спажыўцоў павінна быць назапашана крыху больш за 480 тыс.т паліва. Згодна з данымі на 1 мая 2010 года, у цэлым па рэспубліцы запасы топачнага мазуту склалі 492 тыс.т, у тым ліку ў сістэме Мінэнерга — 361,9 тыс.т, што складае 102,5 працэнта ад запланаваных запасаў на 1 кастрычніка.
Аб’ёмы закупляемых у 2010 годзе паліўных брыкетаў у абласцях і Мінску вызначаны на ўзроўні 565 тыс.туп. Гэта норма накіравана на павелічэнне выкарыстання паліўных брыкетаў і павышэнне рэнтабельнасці работы торфапрадпрыемстваў.
БЕЛТА