На таргах БВФБ курс даляра ЗША не змяніўся

Источник материала:  
24.05.2010 15:14 — Новости Экономики
Курс даляра ЗША па выніках біржавых таргоў, якія адбыліся 24 мая, не змяніўся і склаў 2.995 рублёў.

Паводле звестак БВФБ, у таргах далярам удзельнічала 25 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 27 млн. 850 тыс. (попыт — 27 млн. 850 тыс., прапанова — 4 млн. 330 тыс.).

У таргах расійскім рублём удзельнічала 26 банкаў. Курс вырас на 0,57 рубля да 97,00 рублёў. Аб’ём таргоў склаў 371 млн. 941 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 380 млн. 53 тыс., прапанова — 371 млн. 941 тыс.).

Таргі еўра не праводзіліся.

У адносінах да валютнага кошыка (долар ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель знізіўся на 0,15% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.028,31 рубля супраць 1.026,76 рубля ў пятніцу.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка ўмацаваўся на 0,77%. Пры гэтым да даляра ЗША курс знізіўся на 4,61%, да расійскага рубля знізіўся на 2,47%, да еўра — ўмацаваўся на 8,85%.

На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.


БелаПАН

←Бизнес в малых городах может и должен развиваться эффективно.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика