Хто валодае беларускімі гіпермаркетамі?
Пасля знікнення з вуліц Мінска кіёскаў пакупнікі былі вымушаныя звярнуць сваю ўвагу на рынкі і супермаркеты. У перспектыве крыж будзе пастаўлены і на рынках сталіцы.
Зялёнае святло загарэлася толькі перад уласнікамі вялікага бізнэсу.Вялікі бізнэс — вялікія грошы. Уладальнікі гіпермаркетаў радасна паціраюць рукі — іх аўдыторыя павялічваецца пастаянна. І гэта нягледзячы на тое, што цэнаўтварэнне ў беларускіх гіпермаркетах прынцыпова адрозніваецца ад заходніх. У Еўропе і Амерыцы гіпермаркеты -значыцца, нізкія кошты. У нашай краіне цэны адрозніваюцца неістотна, а сапраўдных зніжак амаль не знойдзеш.
Праваленая праграма
У сярэдзіне 2006 года беларускі ўрад зацвердзіў праграму развіцця ўнутранага гандлю краіны на 2006–2010 гады. Тэрмін выканання праекта падыходзіць да свайго лагічнага завяршэння, але ягоныя асноўныя падажэнні далёкія ад рэалізацыі. «Першы накірунак развіцця рознічнай гандлёвай сеткі — узбуйненне памераў крам за кошт будаўніцтва і адкрыцця гіпер- і супермаркетаў і гандлёвых цэнтраў.
У 2010 годзе колькасць крамаў з гандлёвай плошчай больш за 1000 квадратных метраў павінна складаць 116 адзінак», — гаварылася ў праграме.Гіпермаркеты мусілі з’явіцца ў кожным абласным цэнтры Беларусі, а ў ідэале і ў кожным раёне Мінска. Ідэя правалілася, у першую чаргу ў рэгіёнах.
Што такое гіпермаркет?
Варта ўнесці яснасць у азначэнні.
Гіпермаркетам лічыцца крама з гандлёвай плошчай больш за 5000 квадратных метраў і асартыментам тавараў, які налічвае больш за 40 тысяч найменняў.Спіс беларускім крамаў, якія адпавядаюць прыведзеным паказчыкам, складае ўсяго 10 адзінак. Абсалютная большасць з іх — 70% — знаходзяцца ў сталіцы.
Тыя, хто здолеў запусціць бізнэс, апынуліся ў золаце. Хто ж валодае найбуйнейшымі крамамі краіны, абарот якіх складае дзесяткі мільярды рублёў штомесяц? Дастаткова сказаць, што сярэдні кошт чэка ў гіпермаркеце складае 60–65 тысяч рублёў.
Магнаты XXI стагоддзя
«Прастор»
Сетка гіпермаркетаў «Прастор» налічвае ўжо тры крамы. Усе яны знаходзяцца на выездах ў Мінску па адрасах Дзяржынскага, 126, Партызанскі праспект, 182 і Убарэвіча, 176. Дзве апошнія былі адкрытыя зусім нядаўна, зімой і вясной 2010 года. Кожны з гіпермаркетаў параўнальна невялікі, з плошчай па 6–8 тысяч квадратных метраў.
Кантрольным пакетам акцый «Прастормаркет» валодае расійская кампанія «Сёмы кантынент». У 2006 годзе яна выкупіла 50% акцый у «Трайпла» беларускага бізнэсэўцы Юрыя Чыжа. Праз некаторы час расіяне даплацілі $5 мільёнаў і павялічылі сваю долю да кантрольнай.
Такім чынам Чыж і «Трайпл» захавалі 49% акцый. Уладальнік «Сёмага кантынента» расійскі алігарх Аляксандр Занадвораў мае 38% акцый «Прастора»,яшчэ 15% акцый сканцэнтраваны ў руках іншых расійскіх акцыянераў.
«Бігз»
Першым беларускім гіпермаркетам BIGZZ (Бігз) валодае СТАА «Баніяр». Кампанія была заснавана ў 2004 годзе і раней займалася продажам польскага адзення і абутку. Крама знаходзіцца на скрыжаванні Лагойскага тракта і МКАДа, юрыдычна адносіцца да Мінскага раёна і, адпаведна, плаціць падаткі ў раённы бюджэт.
Тэрыторыю даводзіцца арандаваць у ЗАТ «Выставачны цэнтр «Аквабел». Старшыня сходу акцыянераў кампаніі — былы навукоўца і супрацоўнік БДАТУ Пётр Сінкевіч. Дарэчы, «Аквабелу» належыць і паркоўка каля гіпермаркета.
«Гіпа»
Гіпермаркеты GIPPO («Гіпа»), сімвалам якіх з’яўляецца сімпатычны аранжавы гіпапатам, маюць прадстаўніцтвы ў Мінску і Магілёве. Сталічны адрас — праспект Ракасоўскага, 2. Рэгіянальны — Маўчанскага, 6. Апроч таго, у Мінску працуе шэраг сеткавых супермаркетаў.
«Гіпа» — адзін з профіляў англійскага замежнага прадпрыемства «БелВілесдэн». Ягоным кіраўніком з’яўляецца Алег Бараноўскі. Сярод іншых ягоных інтарэсаў кампанія «Белхімэнерга», якая прадастаўляе электрамантажныя паслугі, і пастаўкі морапрадуктаў з «Аквапрамрэсурс».
«Карона»
Яшчэ адзін брэнд, які выйшаў за межы Мінска — гіпермаркет «Карона». Крама пад такой шыльдай ужо адкрылася ў Брэсце (вул. Маскоўская, 210), у бліжэйшы час чакаецца і пачатак працы ў Бабруйску. У сталіцы гіпермаркет знаходзіцца ў цэнтры горада па адрасе Кальварыйская, 24. Плошча мінскага аб’екта — 18,5 тысяч квадратых метраў. На тэрыторыі знаходзіцца яшчэ і супермаркет
Уладальнікам паспяховага бізнэса з’яўляецца
Мінскі і брэсцкі гіпермаркеты «Карона» не трэба блытаць з аднайменным гандлёвым цэнтрам у Гродна, які належыць Лазару Нісаеву.
«Еўраопт»
Гіпердыскаўнтнэр «Еўраопт», як і «Бігз», адносіцца да тэрыторыі Мінскага раёна, бліжэй да гродзенскага выезду з горада. Адрас — Мантажнікаў, 2. Плошча — 11 тысяч квадратных метраў. Да крамы ходзяць бясплатныя аўтобусы ад Каменнай Горкі і мікрараёна Брылевічы. Гэта першая гіперкрама ў Беларусі, якая працуе па прынцыпе «найменш сервіса — найменшыя цэны». Крамы меншага памеру прадстаўленыя ў Мінску, Гродна, Магілёве, Мазыры і іншых гарадах.
Уладальнік бізнэса, кампанія «Еўраторг» вядзе сваю гісторыю ажно з 1993 году. Яе росквіт прыходзіўся на час кіравання Сяргея Літвіна. Бізнэсоўца кантраляваў Мінскі завод вінаградных він і Мінскі мелькамбінат. Пасля таго, як супраць Літвіна і яго партнёра Васількоў у 2003 годзе была заведзена крымінальная справа, яны выехалі ў эміграцыю ў Польшчу. Абвінавачванні з цягам часу былі знятыя, але ў Беларусь бізнэсоўцы не вярнуліся. Цяперашнім кіраўніком «Еўраторга» з’яўляецца Андрэй Зубкоў.
«Алмі»
Гродзенскі гіпермаркет «Алмі» (вуліца Касманаўтаў, 81) належыць расійскаму бізнэсу — кампаніі «Вікторыя», але мае беларускае адценне.Рэч у тым, што суўладальнік расійскай кампаніі Аляксандр Зарыбка, які якраз займаецца развіццём сеткі крам АЛМІ, нарадзіўся ў Пінску. Гіпермаркет пад карпаратыўнымі зялёнымі колерамі працуе ўсяго адзін, але меншыя крамы функцыянуюць у Мінску, Пінску, Оршы і іншых беларускіх гарадах.
Яўген Васількоў