Дэфіцыт бюджэту склаў 1,3 трлн рублёў
Даходы за чатыры месяцы 2010 года склаліся ў суме 9,2 трлн, або 25,8% гадавога плана. Падатку на прыбытак паступіла 1 трлн рублёў (28,6%). За студзень-красавік 2010 года ў рэспубліканскі бюджэт паступіла ПДВ на суму 3,1 трлн рублёў (24,8%). Акцызы склаў 1,2 трлн рублёў (26,7%). Падатковыя даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці паступілі на суму 2,1 трлн рублёў (21,2%).
Па стане на 1 мая 2010 г. сума даўгоў плацельшчыкаў перад бюджэтам склала 98 млрд рублёў, што на 39,4 млрд рублёў больш у параўнанні з 1 студзеня 2010 года.
Выдаткі рэспубліканскага бюджэту за студзень – красавік 2010 года склалі 10,5 трлн рублёў, або 26,7% гадавога плана. З іх на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі) накіравана 1,9 трлн рублёў (30,5% гадавога плану), нацыянальнай эканомікі – 3,6 трлн рублёў (27,8%), выдаткі на агульнаграмадскую дзейнасць склалі 3,7 трлн рублёў (23,6%).
tut.by