Другі танкер з венесуэльскай нафтай прыбудзе ў чэрвені
Пра гэта на VII Гомельскім эканамічным форуме паведаміла другі сакратар, загадчык аддзела гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва амбасады Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Беларусі Марыя Элена Рохас.
Як паведамлялася, першая партыя вуглевадароднай сыравіны з Венесуэлы (80 тыс.т) была дастаўлена на Мазырскі НПЗ у пачатку траўня. Да цяперашняга часу яе перапрацоўка завершана.
Пагадненне аб пастаўках венесуэльскай нафты ў Беларусь было падпісана ў сакавіку 2010 года. Агульны аб’ём яе паставак у гэтым годзе павінен скласці 4 млн.т. Прадукты, атрыманыя ў выніку перапрацоўкі венесуэльскай нафты, будуць сумесна рэалізоўвацца на еўрапейскім рынку. З гэтай мэтай плануецца стварыць сумеснае беларуска-венесуэльскае прадпрыемства, у якім 75% акцый будзе належаць Венесуэле, 25% — Беларусі.
БЕЛТА