Афіцыйны курс даляра — 3 000 рублёў
19.05.2010 11:43
—
Новости Экономики
Нацыянальны банк устанавіў на чацвер, 20 мая, наступныя курсы афіцыйных валют.
Даляр ЗША — 3 000 рублёў.
Еўра патаннеў адносна беларускага рубля, больш чым на 50 рублёў з 3 713,50 да 3 659.70 рубля.
Расійскі рубель — 97,73 (быў 98.54)
Такім чынам еўра зноў вярнуўся за дэнамінацыйны ўзровень, калі на 2 студзеня 2009 года ягоны курс быў вызначаны на ўзроўні 3 703 рублі. Афіцыйны курс еўра з 1 студзеня 2010 года (4 119,53) знізіўся на 11,162%, за чатыры з паловай месяцы адзіная еўрапейская валюта патаннела на 460 рублёў.
Даляр з часу дэнамінацыі 2 студзеня 2009 года вырас на 13,2%, з 1 студзеня 2009 года — на 36,363%,
з 1 студзеня 2010 года (2 859) — на 4,93%.
nn.by