У студзені—красавіку вытворчасць цэменту ў Беларусі ўзрасла на 7,5%

Источник материала:  
17.05.2010 11:49 — Новости Экономики
Паводле інфармацыі Белстата, вытворчасць цэменту ў Беларусі ў студзені—красавіку ўзрасла на 7,5%, да 1 млн. 274,3 тыс. тон. У тым ліку ў красавіку выраблена 357,8 тыс. тон, што на 2,6% менш, чым у сакавіку.

Аб’ём вытворчасці будматэрыялаў у студзені—сакавіку 2010 года ўзрос на 8,5% у дачыненні да аналагічнага леташняга перыяду і склаў 1 трлн. 665,9 млрд. рублёў.

За першыя чатыры месяцы прадпрыемствы галіны вырабілі 874,4 куб. метраў зборных жалезабетонных канструкцый і вырабаў (на 12,8% больш), 4 млн. 403,1 тыс. кв. метраў керамічнай пліткі для ўнутранай абліцоўкі сцен (на 18,9%), 2 млн. 842,4 тыс. кв. метраў керамічнай пліткі для падлогі (у 1,5 разу), 581 тыс. кв. метраў будаўнічага шкла (амаль у 2 разы).

Разам з тым знізілася на 7,1% вытворчасць сценавых матэрыялаў (1 млрд. 89,1 млн. умоўнай цэглы), неарміраваных жалезабетонных вырабаў — на 11,9% (69,4 тыс. куб. м), шклопакетаў — на 7,8% (88,8 тыс. кв. м).

Па выніках працы ў студзені—сакавіку 2010 года 36 прадпрыемстваў галіны (26,3% да агульнай колькасці арганізацый) былі стратнымі. Агульная сума стратаў склала 28 млрд. рублёў, паведамляе Белстат. За студзень—сакавік 2009 года стратнымі былі 24 прадпрыемствы (17,5% агульнай колькасці). Сума чыстых стратаў тады склала 11,5 млрд. рублёў.


Марына Носава, БелаПАН

←Скромный вклад

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика