Лукашэнка дазволіў ураду выпусціць еўрааблігацыі на $2 млрд
15.05.2010 18:21
—
Новости Экономики
Аляксандр Лукашэнка даў права ўраду рэспублікі выпусціць еўрааблігацыі на $ 2 млрд. Адпаведны ўказ апублікаваны на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
СГ
«Надаць права Радзе міністраў ажыццяўляць у 2010—2011 гадах выпускі аблігацый на суму да $2 млрд з тэрмінам звароту не менш за пяць гадоў і размяшчэннем іх за межамі тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ва ўказе.
Урад, у адпаведнасці з указам. таксама надзелены правам ўхваляць праспект эмісіі кожнага выпуску еўрааблігацый.
Арганізатарамі выпуску беларускіх еўрабондаў стануць Сбербанк Расеі, Deutsche Bank, RBS і BNP Paribas.СГ