Адмоўнае сальда за першы квартал — 710 млн даляраў

Источник материала:  
14.05.2010 15:53 — Новости Экономики
У студзені—сакавіку 2010 года сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі паводле метадалогіі плацежнага балансу склалася адмоўнае ў памеры 710 млн. даляраў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Аб’ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі склаў амаль 13 млрд. 154,6 млн. даляраў, што на 18,2% больш, чым у студзені—сакавіку 2009 года. У тым ліку экспарт — 6 млрд. 222,4 млн. (на 28,6% больш), імпарт — 6 млрд. 932,2 млн. (на 10,1% больш).

Паводле метадалогіі гандлёвага балансу, якая ўлічвае звесткі Дзяржаўнага мытнага камітэта, у студзені—сакавіку 2010 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі сфарміравалася ў памеры 1 млрд. 236,3 млн. даляраў (у студзені—сакавіку 2009 года — мінус 1 млрд. 896,8 млн.).

За першы квартал гэтага года ў краіну ўвезена прамежкавых тавараў (энерганосьбіты, сыравіна, матэрыялы і камплектавальныя) амаль на 4 млрд. 795,2 млн. даляраў (на 12,3% больш, чым за студзень—сакавік 2009 года). Экспарт прамежкавых тавараў склаў 3 млрд. 387,4 млн. даляраў, што на 23,2% больш за ўзровень студзеня—сакавіка 2009 года.

37,5% вартаснага аб’ёму экспарту і 48,6% — імпарту прамежкавых тавараў складаюць энергетычныя тавары. На знешні рынак іх пастаўлена на 1 млрд. 271,9 млн. даляраў, што на 15,2% менш, чым у студзені—сакавіку 2009 года. Імпарт энергетычных тавараў склаў 2 млрд. 328,5 млн. даляраў, што адпавядае ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года. Сальда знешняга гандлю энерганосьбітамі склалася адмоўнае ў памеры 1 млрд. 56,6 млн. даляраў.

Велічыня станоўчага сальда гандлю спажывецкімі таварамі ў студзені—сакавіку 2010 года дасягнула 237,8 млн. даляраў (у студзені—сакавіку 2009 года — мінус 190,5 млн. далараў).

Знешні гандаль харчовымі таварамі ў студзені—сакавіку 2010 года характарызаваўся станоўчым значэннем сальда, велічыня якога склала 302,3 млн. даляраў. У параўнанні з такім жа леташнім перыядам яго велічыня павялічылася на 203,5 млн. даляраў.


БелаПАН

←В первом квартале в промышленности 43,5 тыс. человек работали неполную неделю

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика