У Мінск зноў едуць эксперты МВФ
11.05.2010 11:14
—
Новости Экономики
![]() Ілюстрацыйнае фота, газета.ру |
Афіцыйна праца пачнецца заўтра і завершыцца 25 мая. Паведамляецца, што падчас перамоваў з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў будуць закранутыя пытанні сацыяльна‑эканамічнага развіцця краіны, грашова‑крэдытнай і падатковай палітыкі. Гэтаксама будзе перагледжаны макраэканамічны прагноз для Беларусі, абмеркаваны рэжым валютнага курсу.
Раней беларускія ўлады заяўлялі пра магчымасць абмеркавання новай крэдытнай праграмы. Аднак у інтэрв’ю агенцтву «Рэйтэр» 4 мая Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь не будзе прасіць МВФ аб новых праграмах крэдытавання на тле ажыўлення эканомікі, але разлічвае на кансультацыі спецыялістаў фонду па эканамічнай палітыцы.
Радыё Свабода