Эўра ў Беларусі: прапанова перавышае попыт

Источник материала:  

Нацыянальны банк Беларусі не выказвае неспакою адносна стану валютных рэзэрваў у зьвязку з падзеньнем курса эўра на ўсясьветных рынках.

Пра гэта паведаміў начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар Нацбанку Анатоль Драздоў.

Нацбанк захоўвае валютныя рэзэрвы краіны ня толькі ў эўра, але і ў далярах ЗША, расейскіх рублях і кітайскіх юанях. Працэнтныя суадносіны гэтых валют у агульным аб'ёме рэзэрваў Нацбанк не паведамляе.

Паводле А.Драздова, магчымая дывэрсыфікацыя актываў — таксама закрытая інфармацыя, бо падобныя аб'явы з боку рэгулятара могуць зрабіць магутны ўплыў на валютны рынак і прывесьці да нэгатыўных наступстваў для банкаў і суб'ектаў гаспадараньня.

Паводле Беларускай валютна-фондавай біржы, 7 траўня ў таргах эўра ўзялі ўдзел 25 банкаў. Аб'ём зьдзелак склаў 9 мільёнаў 611 тысяч (попыт — 7 мільёнаў 879 тысяч, прапанова — 9 мільёнаў 611 тысяч), а курс зьменшыўся на 9 рублёў да адзнакі 3.801 рубля за эўра.

Ад пачатку году курс беларускага рубля да эўра ўмацаваўся на 7,41%.
←Обязательное представление деклараций о ввозимых в ЕС грузах вводится с 1 января 2011 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика