Іран інвестуе $55 мільёнаў у другую фазу вытворчасці «Самандаў»
07.05.2010 14:15
—
Новости Экономики
Іранская дэлегацыя на чале з міністрам прамысловасці Алі Акбар Мехраб"янам адклала падпісанне інвестыцыйнага дагавора, які
прадугледжвае будаўніцтва ў пасёлку Абчак Мінскага раёну цэхаў па зварцы і афарбоўцы кузаваў для легкавых аўтамабіляў «Саманд». Меркавалася, што ў чацвер будзе закладзена капсула ў падмурак прамысловай новабудоўлі. Аднак пасля працяглых перамоў урачыстае мерапрыемства было адмененае.
Не выключана, што інвестыцыйная дамова коштам у $55 мільёнаў будзе падпісаная літаральна на днях. Прынамсі міністр прамысловасці Беларусі Аляксандр Радзевіч паабяцаў, што паперы будуць падпісаныя 7 або 8 траўня.
Па словах прадстаўнікоў іранскай дэлегацыі, падпісанне не адбылося з-за нязначных рознагалоссяў бакоў.
ЯВ, паводле tut.by