Стаўка рэфінансавання зніжаецца да 12% гадавых

Источник материала:  
07.05.2010 10:51 — Новости Экономики

28 красавіка на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка было вырашана цягам другога квартала знізіць стаўку рэфінансавання да яе верхняй мяжы, прадугледжанай Асноўнымі напрамкамі грашова‑крэдытнай палітыкі Беларусі на 2010 год (гэта значыць 12% гадавых).

5 мая Нацбанк прыняў пастанову №141, паводле якога з 12 мая стаўка рэфінансавання знізіцца на 0,5 працэнтных пункта да 12% гадавых.

У галоўным банку краіны лічаць, што «гэта павысіць даступнасць крэдытных рэсурсаў для гаспадарчых суб’ектаў і створыць ўмовы для паскарэння росту эканомікі».

Нагадаем, што папярэдняе зніжэнне стаўкі рэфінансавання было зроблена Нацбанкам 19 красавіка — з 13% да 12,5% гадавых.

Галоўны банк краіны паслядоўна зніжае стаўку рэфінансавання з 1 снежня 2009 года, калі яна стала 13,5%.

Да гэтага моманту Нацбанк толькі ўзмацняе працэнтную палітыку. У 2008 годзе стаўка рэфінансавання павышалася пяць разоў: 1 ліпеня (з 10% да 10,25%), 13 жніўня (да 10,5%), 15 кастрычніка (да 10,75%), 12 лістапада (да 11%) і 17 снежня (да 12%).

8 студзеня 2009 года стаўка была падвышаная Нацбанкам адразу на 2 працэнтныя пункты — з 12 да 14% гадавых.

У Расіі стаўка рэфінасавання складае 8%.


Паводле tut.by

←Чешская компания построит ГЭС на Немане в Гродненской области

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика