Еўра — мінус 100 рублёў за два дні
06.05.2010 12:12
—
Новости Экономики
Другі дзень запар прыносіць падзенне еўра. Калі ўчора ён патаннеў на 58 рублёў, то цяпер яшчэ на 42 рубеля. Гэта значыцца, еўра спыніўся на адзнацы 3810,61 рубеля і працягвае біць гадавыя антырэкорды.
Рэзка патаннеў і расійскі рубель. Ён апусціўся амаль на 2% за дзень і вярнуўся назад за сторублёвы ўзровень. Цяпер ён каштуе 98,39 рубеля.
І толькі даляр захоўвае павольную хаду наверх. Яшчэ плюс пяць рублёў, і цяпер ён ацэньваецца ў 2981 рубель.
Рэзкае падзенне расійскага рубеля і еўра паменшылі ваютны кошык. Цяпер ён каштуе ўсяго 1037,77 рубеля.
Дэвальвацыя з пачатку года складае мізерныя 0,14%.ЯВ