Першы састаў з венесуэльскай нафтай заўтра прыбудзе ў Мазыр
Плануецца, што ў Мазыр ён прыбудзе раніцай заўтрашняга дня, 2 траўня. Чакаецца, што сёння ў другой палове дня ў Беларусь адправіцца другі састаў пробнай партыі венесуэльскай нафты гатунку «Санта-Барбара».
У цэлым у перавозцы будзе задзейнічана каля 20 саставаў. Кожныя суткі з Адэсы ў Мазыр будуць адпраўляцца па 2. Агульны аб"ём пробнай партыі венесуэльскай нафты, якая паступіць у Беларусь, складзе 80 тыс.т.
Нагадаем, што дамоўленасць аб пастаўках нафты была дасягнутая ў сакавіку 2010 года на сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Венесуэлы ў Каракасе. Танкер з пробнай партыяй адбыў з Венесуэлы 2 красавіка. Рэнтабельнасць транспарціроўкі венесуэльскай нафты ў Беларусь праз адэскі порт дэталёва разлічваецца эканамістамі. У выпадку спрыяльнага завяршэння эксперыменту паводле дамоўленасцяў дзвюх краін грузапаток можа складаць да 4 млн.т у год. Беларусь і Украіна ўжо падрыхтавалі міжурадавае пагадненне па транзіце нафты з Венесуэлы.
БелТА