Дэвальвацыя пайшла назад

Источник материала:  
28.04.2010 11:49 — Новости Экономики
Рэзкае падзенне еўра да мінімума за 10 месяцаў узмацніла пазіцыі беларускага рубеля.

У курсах, выстаўленых Нацбанкам на заўтра, еўра згубіў больш за 50 рублёў і цяпер каштуе 3904,97 рубеля. Гэта абсалютны мінімум для еўрапейскай валюты з мінулага чэрвеня. Падзенне выклікана тым, што знізіліся крэдытныя рэйтынгі Грэцыі і Партугаліі.

Курс даляра не змяніўся (2961 рубель), а вось расійскі рубель таксама апусціўся ніжэй, больш чым на 1% за дзень. Ён цяпер ацэньваецца ў 100,78 рубеля.

За кошт падзення еўра і расійскага рубеля кошык валют пайшоў уніз. Ён апусціўся да 1052,31 рубеля - гэта азначае, што

з пачатку года дэвальвацыя склала 1,55%.

Яшчэ месяц таму гэты паказчык быў роўны 3%.


ЯВ

←Снижение S&P рейтинга Греции не отражает положения дел - Минфин

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика