У Мінск прыехалі чэшскія бізнесоўцы
Як паведамілі ў Мінскім аддзяленні Беларускай гандлёва‑прамысловай палаты (БелГПП), дэлегацыю ўзначальвае намеснік міністра фінансаў Чэшскай Рэспублікі Ян Малек. Падчас візіту пройдуць дні дзелавога супрацоўніцтва чэшскіх і беларускіх прадпрымальнікаў.
29 красавіка адбудзецца кантактна‑кааперацыйная біржа, на якой чэшскі бок будзе прадстаўлены дзесяццю прадпрыемствамі і фірмамі, занятымі ў сферы навукова‑даследчых работ, распрацоўкі, вытворчасці, продажу і тэхабслугоўвання легкавых аўтамабіляў, іх дэталей і аксесуараў, вытворчасці сельскагаспадарчай, садовай і камунальнай тэхнікі, ліній для гальванічнай апрацоўкі паверхні, абсталявання для прамысловай ачысткі і абястлушчвання, станцый ачысткі сцёкавых вод, электрапрыводаў для трубаправоднай арматуры і іншых.
У цырымоніі адкрыцця біржы возьмуць удзел намеснік міністра фінансаў Чэхіі Ян Малек, пасол Чэхіі ў Беларусі Йіржы Карас, выканаўчы дырэктар Чэшскай гандлёва‑прамысловай палаты па краінах СНД Францішак Масапуст, намеснік генеральнага дырэктара па знешнеэканамічным супрацоўніцтве Мінскага аддзялення БелГПП Вера Сірачова.
БелаПАН