Эканаміст З.Крук: «Як мінімум да ліпеня эканоміка будзе расці»
Аналітык даследчага цэнтра ІПМ Зміцер Крук прэзентаваў сваё даследаванне «Эканамічны рост і эканамічны цыкл у Беларусі: перспектывы 2010». Гэта першая спроба распрацаваць прагноз эканамічнага развіцця краіны праз аналіз апярэджваючых фактараў. Іншымі словамі, ён выявіў, як паказчыкі накшталт аб’ёму выдадзеных крэдытаў ці колькасці прададзенай валюты ўплываюць на іншыя фактары, аж да росту ВУП. Зробленае па аналогіі з еўрапейскімі працамі, даследаванне паказвае не канкрэтныя тэмпы росту, а накірункі развіцця эканомікі.
Прагноз дазваляе дакладна пралічыць сітуацыю наЧым большы тэрмін прагназавання, тым меншая гарантаванасць праўдзівага выніку.
Эканаміст прыйшоў да высновы, што рост ВУП Беларусі за першае паўгоддзе можа скласці 6,5–7%. Гэта прыкладна тыя ж лічбы, якія назваюцца беларускім урадам.
На думку Зміцера Крука,
пікам росту беларускай эканомікі можна назваць жнівень 2008 года, а дном — ліпень 2009 года. З таго часу ідзе чарговы пад’ём.«Найважнейшы вынік крызісу ў тым, што скараціліся патэнцыйныя тэмпы росту эканомікі Беларусі, — мяркуе Зміцер Крук. — Дасягнуць высокіх тэмпаў росту можна, але толькі праз штучнае ўмяшальніцтва дзяржавы». Напрыклад праз знешнія запазычанні. Праўда, тады эканоміка адхінецца ад раўнавагі. Гэта, у сваю чаргу, можа прывесці да росту знешняга доўга, інфляцыі і банкаўскіх рызыкаў.
Цяпер даследчы цэнтр ІПМ збіраецца рабіць прагнозы пастаянна — апярэджваючы сітуацыю на
Яўген Васількоў