На таргах БВФБ курс даляра ЗША знізіўся на 16 рублёў
Паводле БВФБ, у таргах далярам удзельнічала 25 банкаў. Аб’ём здзелак склаў 11 млн. 745 тыс. (попыт — 11 млн. 745 тыс., прапанова — 12 млн. 821 тыс.).
У таргах расійскім рублём удзельнічала 28 банкаў. Курс вырас на 0,10 рубля да 101,79 рубля. Аб’ём таргоў склаў 344 млн. 747 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 354 млн. 993 тыс., прапанова — 344 млн. 747 тыс.).
У таргах еўра ўзялі ўдзел 24 банкі. Аб’ём здзелак склаў 7 млн. 182 тыс. (попыт — 7 млн. 186 тыс., прапанова — 4 млн. 513 тыс.), а курс вырас на 18 рублёў да адзнакі 3.963 рубля за еўра.
У дачыненні да валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель практычна не змяніўся ў параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.061,02 рубля супраць 1.061,00 рубля ў пятніцу.
З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 2,39%. Пры гэтым да даляра ЗША курс знізіўся на 3,42%, да расійскага рубля знізіўся на 7,53%, да еўра — умацаваўся на 3,49%.
На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля ў дачыненні да кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.
Аляксей Арэшка, БелаПАН