Біржавы курс еўра зноў апусціўся ніжэй за адзнаку 4.000 рублёў
Паводле звестак БВФБ, аб’ём таргоў, у якіх удзельнічалі 23 банкі, склаў 9 млн. 187 тыс. даляраў, попыт — 9 млн. 186 тыс., прапанова — 10 млн. 256 тыс.
Курс еўра знізіўся з 4.001 да 3.999 рублёў (абсалютны мінімум пасля 14 красавіка). У таргах удзельнічаў 21 банк. Аб’ём здзелак склаў 10 млн. 852 тыс. еўра, попыт — 10 млн. 852 тыс., прапанова — 12 млн. 137 тыс.
Расійскі рубель падаражэў са 101,89 да 102 беларускіх рублёў. Аб’ём таргоў — 177 млн. 809 тыс., попыт — 186 млн. 896 тыс., прапанова — 177 млн. 809 тыс. У таргах удзельнічала 26 банкаў.
Курс кошыка валют на 21 красавіка складае 1.066,33 рубля супраць 1.066,46 рубля дзень таму (зніжэнне на 0,01%). З пачатку года курс кошыка вырас на 2,9% пры запланаваных ваганнях плюс‑мінус 10%. Курс даляра павялічыўся на 3,81%, расійскага рубля — на 7,75%, еўра — знізіўся на 2,59%.
БелаПАН