Беларусь плануе размясціць еўрааблігацыі ў маі
09.04.2010 12:42
—
Новости Экономики
Беларусь плануе размясціць еўрааблігацыі ў маі. Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр эканомікі Мікалай Снапкоў.
Аўтар: БЕЛТА
Паводле слоў міністра, адпаведнае рашэнне прынята ўжо. Аднак наконт сумы размяшчэння і кошту Мікалай Снапкоў падрабязнасцяў не паведаміў.
«Інструмент тонкі, яго аб’ём, працэнтныя стаўкі будуць залежаць ад кан’юнктуры на фінансавым рынку», — сказаў ён.
Аўтар: БЕЛТА