Слуцкая фабрыка па пашыву адзення прабіла «акно ў Парыж»
07.04.2010 18:56
—
Новости Экономики
![На фото: Слуцкая фабрыка па пашыву адзення прабіла «акно ў Парыж» Слуцкая фабрыка па пашыву адзення прабіла «акно ў Парыж»](http://www.21.by/pub/news/2010/04/1270660472234456.jpg)
Тут ствараюць уборы для французскіх модніц.
Замежныя партнёры забяспечваюць прадпрыемства лякаламі і тканінай. Задача слуцкіх майстрых – пашыць. З чым яны паспяхова спраўляюцца.
Акрамя французаў, з фабрыкай супрацоўнічаюць амерыканцы і галандцы. Прадпрыемства выконвае і дзяржаўныя заказы. Так, перадавікі, якія прымаюць удзел у рэспубліканскіх «Дажынках», «дэфілююць» менавіта ў слуцкіх касцюмах. Відэасюжэт – пра ладна скроены поспех.