Сучасную лінію па вытворчасці і разліву сокаў хутка запусцяць на Слуцкім кансервавым заводзе
07.04.2010 18:28
—
Новости Экономики
![На фото: Сучасную лінію па вытворчасці і разліву сокаў хутка запусцяць на Слуцкім кансервавым заводзе Сучасную лінію па вытворчасці і разліву сокаў хутка запусцяць на Слуцкім кансервавым заводзе](http://www.21.by/pub/news/2010/04/1270654779709627.jpg)
Будаўніцтва новага цэха, нарэшце, кранулася з «мёртвай кропкі».
Справа ў тым, што ўзводзіць яго пачалі яшчэ восенню. Але грошаў не хапіла, праект «замарозілі».
Зараз фінансаванне ўзнавілася. 10 мільярдаў рублёў дазволяць да лета завяршыць асноўныя работы. Плануецца, што цэх запрацуе «на поўную» праз два гады.