Каму з суседзяў жыць добра
05.04.2010
—
Новости Экономики
Журналісты параўналі цану кошыка прадуктаў у Мінску і суседніх сталіцах.Рост ВУП, змены падатку на дабаўленую вартасць і мільярдныя крэдыты ад МВФ — лічбы, далёкія ад насельніцтва. Калі да азвярэння спрачаюцца са сваяком з суседняй краіны, каму жывецца лепш, адказ шукаюць не ў статыстычных справаздачах, а ў побыце. Якую атрымліваюць зарплату, колькі аддаюць за жыллё і што могуць купіць у крамах.
«НН» вырашыла разабрацца з трэцім прадметам спрэчак з пералічаных і параўнала цэны на кошык прадуктаў у звычайных прадуктовых крамах суседніх сталіц — у Мінску, Маскве, Кіеве, Вільні і Варшаве. Колькі каштуюць хлеб, малако, бульба, яйкі, каўбаса, яблыкі з бананамі і, нарэшце, сок. З усяго асартыменту абіралася самая нізкая цана, але пад увагу не браліся зніжкі і распродажы, бо яны не заўсёды дакладна адлюстроўваюць стан рынку.
Беларусы сядзяць на хлебе і малаце
Нездарма, выпраўляючыся ў госці да сваякоў, беларусы вязуць з сабой пару боханаў «Нарачанскага» хлеба. Мала таго, што смачна, дык яшчэ і нядорага! Маскоўскі хлеб даражэйшы ў паўтара разу, непадалёк ад яго і варшаўскі з віленскім.
Беларусь славіцца яшчэ і як малочнае каралеўства. Няглядзячы на стратнасць малаказаводаў, дзяржава трымае цэны нізкімі. Дзяржаўную падтрымку сельскай гаспадаркі бэсцяць эканамісты‑лібералы, але насельніцтва цешыцца. 1560 рублёў за літр — удвая танней, чым у Маскве! Тым самым улады даюць магчымасць існаваць аршанска‑смаленскім малочным цягнікам. Выпраўляючыся штодзень на рынак у Расію, абвязаныя авоськамі са смятанай беларускія бабулькі робяць добры бізнэс. Больш зарабляюць толькі падпяразаныя спіртам у пакетах і цыгарэтамі «чаўнакі», якія ездзяць у Літву і Польшчу.
Краіна бульбы без бульбы
Як краіна, якую называюць бульбяной, прадае мараканскую бульбу замест сваёй — асобная тэма. Як і тое, што мясцовыя карняплоды не адпавядаюць патрабаванням таго ж «Макдональдса». Але факт застаецца фактам — па бульбу мінчукам можна выпраўляцца ў Кіеў ці Вільню. Там за кілаграм трэ будзе заплаціць менш за тысячу рублёў. Вядома ж, мех бульбы правезці праз мяжу будзе складана.
Здаецца, калі б палякам дазволілі заваліць усе суседнія краіны яблыкамі — яны б гэта зрабілі. 1740 рублёў за кілаграм — гэта не пабітая і недаспелая садавіна, а вялікія чырвоныя прыгажуны. Смешна сказаць, але яблыкі ў Польшчы таннейшыя за бульбу. Іншая садавіна — апельсіны з бананамі — таксама каштуе ў палякаў менш, чым у суседзяў. У тую ж катэгорыю здаровага харчавання можна аднесці і сокі.
Замест мяса — яйкі
Няглядзячы на шматлікія скаргі расіян на няякаснае мяса, іх цэны нават на такую не надта смачную каўбасу вельмі высокія. Паўкілаграма варанай — у якой часам няма ніякага мяса, а толькі адна соя — абыдзецца ў 7240 рублёў. Паляк за тыя ж грошы купіць сабе не 500, а 650 грамаў каўбасы.
Адзінае, чым могуць ганарыцца расіяне — яйкі. У гэтай намінацыі яны атрымалі заслужанае першае месца. Праўда, адзінае. Усе астатнія прадукты ў Маскве даражэйшыя, чым у Мінску.
Залатая сярэдзіна
Такім чынам, параўнаем кошыкі.
Самы танны ён аказаўся ў Варшаве — 24 180 рублёў.
Мінск і Кіеў прыкладна на адным узроўні — па 26 тысяч рублёў.
Віленскі кошык цягне амаль на 29 тысяч. А вось шматмільённая Масква нездарма лічыцца дарагім горадам — заканамернае апошняе месца ў рэйтынгу з 30600 рублёў.
Праўда, акцыі і распродажы, якія мы прадбачліва не ўлічвалі, кажуць не на карысць беларускай сталіцы. Сокі — вось, у прынцыпе, і ўсё, на што пакупнікі могуць атрымаць зніжкі ў Мінску. 1990 рублёў за літр — норма для беларускіх гіпермаркетаў.
У астатніх сталіцах інакш. Віленцы часам жывуць ад распродажу да распродажу. «Уваходзім ў гіпермаркет і бачым — сёння ¬50%‑я зніжкі на курыцу, рыс і шакалад. Значыцца, на бліжэйшы тыдзень наша меню прадвызначанае», — смяюцца студэнты Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
А вось заробкі і кошт жылля ў гарадах — пытанні, якія таксама істотна ўплываюць на дабрабыт насельніцтва, стануць тэмамі наступных параўнальных аналізаў.