Сталіца пераходзіць на эканомны рэжым

Источник материала:  

У Мінску завяршыўся перавод адміністрацыйных і грамадскіх будынкаў у рэжым працеплівання. Гэта значыць, што тэмпература ў іх павінна быць ноччу і ў выхадныя дні не больш за +12, а ў рабочы час ацяпленне ўключаецца ў камфортным рэжыме. Пра гэта паведаміў на нарадзе ў гарвыканкаме начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў Ігар Тур. Месцы агульнага карыстання ў жылых дамах зусім адключаюцца ад цеплазабеспячэння.

Святлана ФРАЛЯНКОВА, <І>"Мінск—Навіны".

<І>"Мінск—Навіны". Дзяржаўтаінспекцыя інфармуе!

1 красавіка, у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, з 10.00 да 14.00 будзе забаронены рух усіх відаў транспарту на ўчастку аўтадарогі М-1/Е-30 Брэст (Казловічы) — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі з км 332 (развязка з аўтадарогай Р-1 Мінск — Дзяржынск) па км 347 (развязка з аўтадарогай Р-23 Мінск — Мікашэвічы).

У сувязі з гэтым будзе забаронены з'езд з аўтадарогі Р-1 на аўтадарогу М-1 у кірунку мяжы РФ, з аўтамабільнай дарогі Р-23 у кірунку Брэста, а таксама рух у кірунку Брэста ад развязкі з аўтадарогай Р-23.

Аб'ехаць закрыты ўчастак можна будзе па аўтадарогах Р-1 Мінск — Дзяржынск, М-9 Кальцавая дарога вакол Мінска, Р-23 Мінск — Мікашэвічы і Р-65 Заслаўль — Дзяржынск — Возера.

— Перад пачаткам аб'ездаў закрытага для руху ўчастка будуць устаноўлены адпаведныя дарожныя знакі, якія ўкажуць маршруты аб'езду, — паведаміў старшы інспектар па асаблівых даручэннях аддзела арганізацыі дарожнага руху УДАІ МУС Беларусі Андрэй ІВАНОЎ. — На акрэсленых участках дарогі рэгуляваць рух будуць супрацоўнікі ДАІ. Просім прабачэнне за часовыя нязручнасці.

Надзея ДРЫЛА.

 

←Лукашенко дал добро на переговоры с Украиной по проекту "Одесса-Броды"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика