Лагойскі хлебазавод пайшоў з малатка
29.03.2010 18:19
—
Новости Экономики

Будынак з саракагадовай гісторыяй выкупіла сталічная фірма.
Прадпрымальнікі наладзяць тут фасоўку чая і кавы.
Дарэчы, на Міншчыне летась новыя гаспадары з'явіліся амаль у ста пяцідзесяці аб'ектаў. Продаж «занядбанай» дзяржуласнасці ў параўнанні з мінулым годам павялічыўся ўтрая.
А вось продаж былога будынка лагойскага хлебазавода праходзіў нялёгка. Нерэнтабельнае прадпрыемства знайшло гаспадара толькі з чацвёртай спробы.